Круглы стол "Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?"
12 лістапада 2011 г. у 15.00 у галерэі «Ў» адбудзецца круглы стол "Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?".
Падчас круглага стала будуць разгледжаны наступныя пытанні:
-
Якое мастацтва можна лічыць сацыяльна-арыентаваным?
-
Актуальнае = сацыяльна-арыентаванае?
-
Якое актуальнае мастацтва неабходна сёння ў Беларусі?
-
Ці магчыма ў Беларусі сацыяльна-арыентаванае мастацтва?
У якасці экспертаў круглага стала выступяць:
Таццяна Арцімовіч, тэатральны рэжысёр, арт-крытык
Міхаіл Гулін, мастак
Андрэй Дурэйка, мастак
Сяргей Кірушчанка, мастак
Ірына Саламаціна, незалежны менеджэр арт-праектаў, ініцыятар праекта «Гендэрны маршрут»
Альміра Усманава, філосаф, прафесар і кіраўнік акадэмічнага дэпартамента медыя ЕГУ.
Мадэратар дыскусii - Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса "Новая Еўропа"
Перад пачаткам круглага стала мастак Канстанцін Селіханаў раскажа пра свой удзел ва ў 24-ай UBE Biennale.
Дэталёвую інфармацыю аб праекце гл. на сайце critic.urban.by. З пытаннямі звяртацца да Алы Вайсбанд: e.grenzenlos@gmail.com
Запрашаем усіх зацікаўленых!
Каментарыі (2)
|
# Витя
02.12.2011 17:27 |
Редакторам сайта: Ребята, спасибо, что анонсировали мероприятие. Интересно было бы обсудить, ответили ли эксперты на те вопросы, которые сами себе поставили. Как вы относитесь к тому, что стоит превращать belintellectuals не только в хранилище ссылок и статей, но и в площадку для дискуссий? |
|
# Site administrator
05.12.2011 05:28 |
2 Витя: Благодарим за внимательность, в субботу ошибку с фамилией автора книги исправили! Что касается улучшения работы ресурса (повышение "интерактивности" как дизайна, так и содержания; большее количество оригинальных материалов; организация дискуссий на социогуманитарную тематику в рамках форума и\или отдельного раздела сайта и т.д.), то мы действительно над этим думаем и обязательно предполагаем к реализации. К сожалению, конкретно в данный момент времени это невозможно. Главная причина — отсутствие необходимой ресурсной базы (поддержка работы сайта осуществляется на волонтёрских началах). Если у Вас есть идеи по поводу развития сайта или возможного сотрудничества, пожалуйста, пишите на info@belintellectuals.eu. |








