Падзеі
02.11.09

Курс Алеся Лагвінца "Эўрапейская інтэграцыя"

У супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчаецца набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу” на 2009-2010 гг.

Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.

Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).

Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.

Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 06 лістапада 2009г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).


Дадатковая інфармацыя:

+375296061034
a @ lahviniec.org



Алесь Лагвінец

Каментарыі (1)

# barbarasmith22
13.01.2012 12:55

In different situations you are not required to talk about your essays writing problems. However, the <a href="http://www.exclusivepapers.com/essay-writing-service.php">essay writing service</a> should have got your specifications if you are willing your custom academic papers to be done and adjusted to your writing style!

Дадаць каментарый