Падзеі
26.01.10

CFP: "Палітычная сфера" №14

“Нацыя vs нацыянальны праект”


Асноўная тэма нумара – нацыя, нацыянальны праект, ідэя нацыі, нацыянальныя канфлікты.

  • Ідэя нацыі як палітычнай супольнасці (гістарычная і тэарэтычная перспектыва)
  • Ідэя нацыі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе
  • Нацыянальныя праекты як культурны і палітычны феномен
  • Гісторыя беларускага нацыяналізму
  • Гісторыя нацыяналізму ва Усходняй Еўропе
  • Нацыяналізм і касмапалітызм як сацыяльныя феномены
  • Нацыя, этнас, традыцыя
  • Нацыянальныя канфлікты, міграцыя

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах. Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі. Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення гл. http://palityka.org/kantakty/for-authors

Матэрыялы прымаюцца да 22 сакавіка 2010 года.
Кантактны адрас е-mail: info@palityka.org

Дадаць каментарый