27.01.10
Летнік для журналістаў у Чэхіі
Галоўная мэта летняй школы - падрыхтаваць маладых людзей да працы ў журналісцкай сферы.
Удзельнікі будуць падзеленыя на пяць групаў, адпаведна тэмам: друкаваныя выданні і фатаграфія, он-лайн журналістыка, радыёжурналістыка, тэлежурналістыка, маркетынг і рэклама.
Праграма летніка ўключае ў сябе спатканні з палітычнымі і культурнымі дзеячамі, а таксама знаёмства з медыйным і сацыяльным жыццём Чэхіі.
Падрабязная інфармацыя: http://centrumvysocina.cz/letni-zurnalisticka-skola-karla-havlicka-borovskeho.html
Рэгістравацца тут: http://centrumvysocina.cz/letni-zurnalisticka-skola-karla-havlicka-borovskeho/prihlaska.html
Заяўкі прымаюцца да 31 траўня 2010г.
Паводле adukacyja.info






