Зборнік: Homo historicus 2008. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi
Homo historicus 2008. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука з удзелам I.М. Дубянецкай – Вiльня : ЕГУ, 2008. – 520 с.
Гадавік Homo historicus 2008 змяшчае навуковыя тэксты і дакументы, якія дэманструюць магчымасці антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі. Матэрыялы зборніка датычаць гістарычнай біяграфістыкі, гісторыі ментальнасці, даследавання сям’і, вуснай гісторыі, гістарычнай памяці, палітыкі гісторыі ды інш.
Аўтары большасці публікацый імкнуліся вызваліць Чалавека беларускай гісторыі з палону навязаных стэрэатыпаў і генералізаваных схем.







