Публікацыі

ЕГУ распачынае прыёмную кампанію'2010

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільнюсе.

Інфармацыя пра ўніверсітэт будзе паведамляцца цягам усяго гэтага года. Студэнтам будзе прапанавана рэгулярна сачыць за абнаўленнямі на сайце ці кантактаваць з акадэмічнымі праграмамі, каб даведацца болей пра адукацыю ў ЕГУ.

Адзін з лепшых спосабаў даведацца пра ўніверсітэт – наведаць Дзень адчыненых дзвярэй. ЕГУ адчыняе дзверы для сваіх будучых студэнтаў у сакавіку, красавіку і маі. Наведвальнікі маюць магчымасць агледзець навучальны корпус, пазнаёміцца з кіраўнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі асабіста. Дні адчыненых дзвярэй таксама прадстаўляюць шанец пачаць працэс паступлення ранней: эсэ, падрыхтаваныя падчас Дзён адчыненых дзвярэй, будуць прымацца да разгляду прыёмнай камісіі універсітэта.


Важныя даты:

1 лютага: Правілы прыёму, інструкцыі для будучых студэнтаў, а таксама інфармацыя пра кошт і фінансавую падтрымку (гранты, стыпендыі) будуць даступныя на сайце.

1 сакавіка: Абвяшчаецца пачатак прыёму заяваў на паступленне; электронныя формы заявы і інструкцыі будуць даступныя на сайце.

20 сакавіка: ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 8 лютага)

17 красавіка: ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 5 сакавіка)

22 мая: ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 12 красавіка)

25 чэрвеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на бакалаўрскія праграмы (дзённае навучанне)

10 ліпеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на магістарскія праграмы (дзённае навучанне)

24 ліпеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на бакалаўрскія праграмы завочнай формы

31 студзеня і 12 верасня: Канчатковы тэрмін рэгістрацыі на дыстанцыйныя курсы



За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся:

Рэгістрацыя для ўдзелу ў Днях адчыненых дзвярэй: opendoors @ ehu.lt

Агульныя пытанні па акадэмічных праграмах: admission @ ehu.lt

Больш падрабязную інфармацыю аб навучальных праграмах глядзіце па спасылцы далей.


Запрашаем у ЕГУ!

Дадаць каментарый