Публікацыі

Віталю Сіліцкаму патрэбна дапамога

Рэдакцыя

Шаноўныя сябры!

Нашаму калегу Віталю Сіліцкаму, акадэмічнаму дырэктару Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), патрэбна тэрміновая дапамога.

У ліпені 2010 года Сіліцкаму дыягнаставалі рак правай ныркі. Дактары выдалілі хворы орган і давалі станоўчы прагноз на будучыню, аднак, на жаль, у студзені хвароба вярнулася. Адзіныя даступныя ў Беларусі лекі, які могуць прыпыніць распаўсюд ракавых клетак у арганізме (Sutentin), каштуюць каля 8000 даляраў на месяц. Віталь ужо распачаў курс лячэння. Калі лекі будуць дапамагаць, далей ён будзе атрымліваць іх бясплатна. Каб не залежыць ад паставак лекаў у Беларусь, існуе патрэба паралельна прымаць і іншы прэпарат.

Акрамя таго, шукаюцца магчымасці для лячэння за мяжой. У бліжэйшы час Сіліцкі мае прайсці кансультацыю ў адной з бельгійскіх клінік. Калі дактары возьмуцца за лячэнне, яго курс будзе вельмі дарагім.

Офіс за дэмакратычную Беларусь разам з міжнароднай некамерцыйнай дабрачыннай арганізацыяй Pact адкрылі ў Бельгіі і Украіне банкаўскія дабрачынныя рахункі для збору фінансавай дапамогі Віталю Сіліцкаму.


Па спасылцы далей глядзіце, калі ласка, больш падрабязную інфармацыю і нумары банкаўскіх рахункаў для пераводу ахвяраванняў: http://us1.campaign-archive1.com/?u=0a90f5566cb4b6f912753c2ed&id=1456b7e97f&e=3a5df2e5ca

Рэдакцыя, іншыя публікацыі:

Дадаць каментарый