Навіны Belintellectuals
Памёр палітолаг Віталь Сіліцкі

Гэта здарылася ўдзень у суботу, 11 чэрвеня. 38-гадовы Віталь Сіліцкі больш за год змагаўся з ракам (ныркі). Перанёс аперацыю — яму выдалілі нырку, але, на жаль, пухліна дала метастазы ў лёгкія.
Яго назіралі дактары клінікі ў Бараўлянах. Сябры забяспечылі яго найлепшымі даступнымі лекамі. На жаль, хваробу выявілі на позняй стадыі, а метастазы былі знойдзеныя ў абодвух лёгкіх адначасова. Іх развіццё можна было толькі замарудзіць, але немагчыма было спыніць. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Калі стала ясна, што ніякія зацверджаныя лекі не дзейнічаюць, ён нейкі час прымаў эксперыментальныя сродкі, што праходзяць апрабацыю ў ЕС.
Сіліцкі прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць. Апошнія тыдні ён трымаўся на абязбольваючых марфінах, а апошнія дні рэдка прыходзіў у прытомнасць.
За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы, апошні раз наведаў праваслаўны святар. Па ягонай волі, гэта быў беларускамоўны святар.
Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Гэта быў выдатны палітолаг з бліскучай адукацыяй і сусветным рэнамэ. Ён быў голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун. Ужо хворы, ён працаваў у рэжыме нон-стоп.
Як грамадзянін, ён быў бясконца адданы Беларусі і беларускасці. Яго кнігі — ужо пасмяротныя — рыхтуюць да друку «ARCHE» і «Беларускі калегіум». У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік.
У Віталя засталіся бацькі і брат.
У часе адной з апошніх сустрэч з сябрамі Сіліцкі прасіў перадаць лідарам апазіцыі, каб яны ішлі да людзей, ішлі на прадпрыемствы і неслі праўду пра сітуацыю ў краіне і шлях выхаду з яе. «Я паміраю. А вы зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў», — сказаў ён сябрам у адзін з апошніх дзён.
Жыве Беларусь, Віталь!
Развітанне з Віталём Сіліцкім адбудзецца ў панядзелак, 13 чэрвеня, з 11:00 да 14:00 у Доме рытуальных паслугаў (Менск, вул. Альшэўскага, 12).
Рэдакцыя, іншыя публікацыі:
- Умерла Ирина Бугрова
- Ініцыятыва па перакладзе гуманітарных кніг на беларускую шукае перакладчыкаў
- Памерла Святлана Андрэеўна Навумава
- ЕГУ - востраў свабоды (відэа)
- Віталю Сіліцкаму патрэбна дапамога
- Набор слушателей на дистанционный курс ЕГУ "Демократия и права человека: диалог культур"
- Заява Сената ЕГУ наконт падзей 19 снежня ў Мінску
- Журнал "Топос" объявляет о сборе материалов в №1, 2011 года
- Еве Развенковой нужна Ваша помощь!
- Летняя школа "Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва"
- Салідарныя з Польшчай. Solidarni z Polską
- Новы праект Belintellectuals.eu: выпускныя працы студэнтаў ЕГУ
- Магистерская программа "Социальная теория и политическая философия" ЕГУ: изменим мир к лучшему!
- Памёр Сяргей Панькоўскі
- Видеозапись публичной дискуссии «Философия как практика»
- Самарские философы о Владимире Фурсе
- Памяти Владимира Фурса
- Массовые протесты в Молдове: виноват Университет?
- Добро пожаловать в сообщество belintellectuals.eu!
- Вітаем Вас у супольнасці belintellectuals.eu!
- Welcome to the Belintellectuals.eu community!








