Архiпелаг Беларусь

Какой национальный проект нужен в Беларуси?

Ольга Шпарага

В начале августа этого года в местечке Кярнаве под Вильнюсом прошла школа, посвященная современному состоянию исследований беларусского нациостроительства и собравшая историков с одной стороны и философов и представителей социальных наук – с другой. В ходе дискуссии не один раз поднимался уже ставший в наших широтах вечным вопрос о том, какая модель нациостроительства – культурная или гражданская – необходима в Беларуси.

Образование для беларусских женщин: дискриминация по признаку пола

Ирина Соломатина

Физические отличия мужчин превращаются в социальное и экономическое преимущество над женщинами. Предпочтение отдается именно мужчинам, а профессиональная подготовка служит одним из механизмов, с помощью которого происходит социальное регулирование разделения труда по признаку пола.

Беларуская навуковая тэрміналёгія

Сяргей Запрудскі

Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопле­ныя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў вы­бух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.

Адсутная гісторыя гомасэксуальнасьці Беларусі

Уладзіслаў Гарбацкі

Прысутнасьць ці адсутнасьць пэўнай тэмы ў гісторыі, гістарычным дыскурсе пэўнай нацыі – гэта заўсёды палітыка, ідэалёгія па падтрымцы адных і маргіналізацыі іншых групаў унутры нацыі. Тэма сэксуальнасьці наагул і, у прыватнасьці гомасэксуальнасьці, адсутнічае ў беларускай гісторыі, бо айчынная гістарычная навука разьвіваецца амаль цэлае стагодзьдзе пад моцным уплывам сацыялістычнага падыходу, які, як нам вядома, ігнаруе прыватнае, лякальнае на карысьць глябальнага, унівэрсальнага і які разглядае гісторыю выключна як дысціпліну ідэалягічную, як ідэалягчіную зброю.

Трасянка: паміжжа культур ці патаемная беларускасьць?

Круглы стол

Максім Жбанкоў: Калі відавочна вычарпаныя ідэялягічныя міты, на першы плян выходзіць тое, што раней выглядала несур’ёзным дэкорам, дадатковымі, другаснымі абставінамі нашага існаваньня. Сёньня мы абмяркоўваем сытуацыю вакол правільных ці няправільных беларускіх моваў. Альбо адной мовы і ейных “хваробаў”. Гаворка пра трасянку. І пачаць, напэўна, варта з сакрамэнтальнага пытаньня: трасянка – гэта арганічна ці траўматычна?

Чым была для Беларусі тая перамога?

Андрэй Дынько

У самай крывавай вайне ХХ стагоддзя Беларусь згубіла 1,6 млн жыхароў. Тэрытарыяльныя набыткі азмрочыла страта Вільні й Беластоку. Аднак самае галоўнае — беларусы захаваліся як нацыя. У выпадку перамогі нацыстаў нас фізічна вынішчылі б.

Беларуская эліта: структура і тэндэнцыі (вынікі даследавання)

BISS, Інстытут "Палітычная сфера"

Разуменне палітычнай эліты краіны з’яўляецца важным для ацэнкі магчымасці пераменаў, пераемнасці ўлады, узроўню палітычнай кансалідацыі і стабільнасці, а таксама ўзгодненай візіі ўнутранай і знешняй палітыкі. Пры гэтым важным з’яўляецца як аналіз бягучых зменаў у эліце, так і спробы паглядзець на яе як асобную сацыяльную і палітычную групу і, такім чынам, зафіксаваць істотныя і невідавочныя тэндэнцыі.

Нябышына. Вайна

Ілля Копыл

Пра Другую сусветную вайну і Вялікую Айчынную як яе частку напісана вельмі шмат, але, па-мойму, аднабакова, скажона і хлусліва, у асноўным пра гераічнае. Пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, убачылі свет шматлікія мемуары генералаў і маршалаў — удзельнікаў вайны. Потым мемуары сталі пісаць усе, аж да радавога. З дзесятак тых успамінаў прачытаў і я, але хутка зразумеў, што ўсе яны як блізняты-браты.