Філасофскія Размовы
ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц (дыярыуш)
Летнік па вывучэнні старажытнай грэчаскай мовы і філасофіі прайшоў 15 – 24 ліпеня ў Бягомлі. У супольнай інтэлектуальнай прасторы над тэкстамі Геракліта, Платона і Арыстоцеля бавіліся маль не дваццаць чалавек – збольшага студэнты і выкладчыкі філасофскіх факультэтаў. Навучанне адбывалася пад эгідай Беларускага калегіюму, а інспіравалі яго ды ўзяліся непасрэдна ажыццяўляць Пётра Рудкоўскі і Павал Баркоўскі. Зрэшты, аб арганізатарах тут мусіць весціся абачліва, бо маем рэдкі выпадак, калі ўдзельнікі выступілі ў якасці суарганізатараў – што да фінансавага, побытавага і змястоўнага бакоў справы.







